Сёння ў нашай парафіі юбілей. 5 год таму мы атрымалі новага пробашча - ксяндза Паўла Ярашэвіча. Мы ўдзячны Пану Богу за такога святара. Шчыры, яскравы, уважлівы. А галоўнае - кс. Павел любіць Бога і кожны дзень вучыць нас любіць Яго. Сваімі ўчынкамі, сваімі пропаведзямі. Дзякуй, паважаны ксёндз Павел, за Вашу ахвярнасць і любоў!