Навіны

Сустрэча малітоўнага руху “Маці ў малітве”

Але ў гэты раз сустрэча была не зусім звычайнай. Удзел у ёй прынялі маці не толькі з Пружанаў, але таксама і з Брэста.

За два дні прысутныя не толькі шмат памаліліся, але і паслухалі дзве канференцыі, якія правялі ксёндз Яцэк Дубіцкі (пробашч парафіі ў в.Шарашова) і с.Паўла Бобер MSF.

Рух “Маці ў малітве” рэгулярна збіраецца ў нашай парафіі. На гэтых сустрэчах удзельніцы моляцца па малiтоўнiку «Мацi ў малiтве». Спачатку звяртаюцца да Духа Святога, каб кiраваў сустрэчай, просяць у Бога благаславення i абароны ад зла, таксама просяць прабачэння за свае грахi. Заўсёды ёсць чытанне Святога Пісання і разважанне над пачутымі словамi. Затым iдуць малiтвы аб даверы да Бога, аб любовi да дзяцей i да блiжняга, малiтва падзякi Богу. Напрыканцы мамы даручаюць сваiх дзяцей Богу, бо Ён любiць iх i ведае што iм патрэбна.

Важнай адметнасцю суполкі з’яўляецца ўзаемная малітва і малітва за іншых матуль і іх дзяцей, а таксама родных і блізкіх.
Made on
Tilda