Гэты абраз разам з абразом Маці Божай Апякункі лясоў святары і вернікі пранеслі ў працэсіі па вуліцах нашага горада. Больш за год каштоўны абраз падарожнічаў па храмах Беларусі. Яе шлях пралягаў ад Ліды да Бабруйска, ад Віцебска да Маларыты.
Святую заступніцу сустрэлі ля галоўнай славутасці горада - ў шляхецкага "Палацыка". Вакол абразу сабраліся не толькі жыхары г.Пружан, але і каталіцкія святары з усіх дыяцэзій краіны.

Аўтарам абраза святой Барбары, як і Апякункі лясоў, з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Кузьміч, які, між іншым, зрабіў сучасную рэпліку каштоўнай рэліквіі, страчанай у гады Другой сусветнай вайны, — крыжа Еўфрасінні Полацкай.
Абраз “Святая Барбара” быў асвечаны 19 красавіка 2020 г., у свята Божай Міласэрнасці, Віцебскім біскупам Алегам Буткевічам.
Святая Барбара жыла напрыканцы трэцяга – на пачатку чацвёртага стагоддзя ад нараджэння Хрыста дзесьці на Блізкім Усходзе: дакладнае месца невядомае.

Патаемна прыняўшы хрысціянства, усім сваім сэрцам маладая дзяўчына старалася вызнаваць і праслаўляць Трыадзінага Бога, як навучаў Хрыстус.
Згодна паданняў, Барбара паходзіла з багатай сям'і. Бацька быў перакананы язычнік і забараняўзносіны дачкі з хрысціянамі. Ён доўга трымаў Барбару пад замком, а затым вырашыў аддаць дачку замуж па ўласным меркаванні, але дзяўчына ў таямніцы прыняла вучэнні Хрыста і адмовілася адракацца ад Бога. Барбара прыняла пакутніцкую смерць, а гісторыя яе любові да Пана да гэтага часу жыве і служыць як доказ моцнай і непахіснай веры ў Бога.
Абраз на пастаяннай аснове знаходзіцца ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах.