Навіны

Святая Імша ў гонар Апосталаў Пятра і Паўла.

Усе разам мы маліліся за нашу парафіянку Ларысу, якая адзначае сёння свой юбілей, і за ўсіх тых, у каго сёння імяніны. Падчас пропаведзі кс. Павел нагадаў прысутным, што ў кожнага чалавека, якім бы грэшным ён не быў, заўсёды застаецца надзея на Божае прабачэнне і Яго Міласэрнасць. І дапамагчы нам атрымаць гэта прабачэнне можа святая споведзь. Ксёндз Павел таксама коратка распавёў пра жыццёвы шлях Апосталаў сённяшняга дня, якія таксама сваім жыццём сведчылі пра надзею і давер да Бога. Бо і Пётр, і Павел не былі бязгрэшнымі. Пётр тройчы адрокся ад Езуса, а Павел пераследваў хрысціян. Але праз Божую Міласэрнасць і ласку яны сталі двумя галоўнымі апосталамі, дзякуючы якім навярнулася вялікая колькасць людзей.

Напрыканцы Імшы ксёндз Павел удзяліў прысутным благаслаўленне рэліквіяй Апостала Паўла. Гэта рэліквія, як і рэліквія апостала Пятра, і шмат іншых захоўваюцца ў нашай святыні.
Made on
Tilda