Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.Пружаны
з мая па верасень адчынены
штодня з 10:00 да 17:00,
а ў нядзелю з 10:00 да 15:00
Будзем рады бачыць кожнага!
Нам можна дасылаць інтэнцыі
да малітвы перад абразом
"Маці Божая Апякунка лясоў"
Наша парафія мае даўнішнюю гісторыю, якая не заўсёды была лёгкай (аб гэтым вы можаце даведацца ў разделах пра гісторыю парафіі і гісторыю касцёла). Але сёння вы можаце ўбачыць велічную святыню, якая ўпрыгожвае Пружаны - горад на мяжы Беларускага Палесся, размешчаны непадалёк ад славутай Белавежскай пушчы. Ёсць шмат прычын, каб наведаць наш касцёл, але я назаву хаця бы пяць з іх:
- памаліцца ў цішыні і ўшанаваць Пана Бога,
- пазнаёміцца з першым месцам пастырскага служэння кс. Казіміра Свёнтка – першага Кардынала ў сучаснай гісторыі Беларусі,
- палюбавацца прыгажосцю нашай святыні і памаліцца перад абразамі: “Мадона з лілеямі”, “Найсвяцейшая Тройца”, “Маці Божая Балесная”, “Святая Сям’я”, “Святы Арханёл Міхал” і шмат іншымі,
- ушанаваць хрысціянскія рэліквіі (часцінка Святога Крыжа Панскаго, кропля Найсвяцейшай Крыві Езуса, часцінка мошчаў св.Мікалая і г.д.), якія былі дастаўлены ў наш касцёл з розных краін Еўропы ў траўні 2023 года,
- укленчыць перад унікальным абразом “Маці Божая Апякунка лясоў”, які быў асвечаны Апостальскім нунцыям Антэ Ёзічам 22 траўня 2021 г.
Фотаздымкі і кароткае апісанне абразоў і рэліквій можна знайсці на нашым сайце ў раздзеле Віртуальны музей. Але ўсе яны варты таго, каб пабачыць іх на ўласныя вочы.
“Я - дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.” (пар. Ян 14,6) кажа нам Езус Хрыстус. Спадзяемся, што наш касцёл і інтэрнэт-старонка парафіі будуць служыць на хвалу Пану і на карысць кожнаму чалавеку добрай волі!
Ксёндз-пробашч Павел Ярашэвіч