Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.Пружаны

з мая па верасень адчынены

штодня з 10:00 да 17:00,

а ў нядзелю з 10:00 да 15:00


Будзем рады бачыць кожнага!


Нам можна дасылаць інтэнцыі

да малітвы перад абразом

"Маці Божая Апякунка лясоў"





Хвала Хрысту!
Вітаю вас на сайце Рымска-каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі!

Наша парафія мае даўнішнюю гісторыю, якая не заўсёды была лёгкай (аб гэтым вы можаце даведацца ў разделах пра гісторыю парафіі і гісторыю касцёла). Але сёння вы можаце ўбачыць велічную святыню, якая ўпрыгожвае Пружаны - горад на мяжы Беларускага Палесся, размешчаны непадалёк ад славутай Белавежскай пушчы. Ёсць шмат прычын, каб наведаць наш касцёл, але я назаву хаця бы пяць з іх:

-       памаліцца ў цішыні і ўшанаваць Пана Бога,

-       пазнаёміцца з першым месцам пастырскага служэння кс. Казіміра Свёнтка – першага Кардынала ў сучаснай гісторыі Беларусі,

-       палюбавацца прыгажосцю нашай святыні і памаліцца перад абразамі: “Мадона з лілеямі”, “Найсвяцейшая Тройца”, “Маці Божая Балесная”, “Святая Сям’я”, “Святы Арханёл Міхал” і шмат іншымі,

-       ушанаваць хрысціянскія рэліквіі (часцінка Святога Крыжа Панскаго, кропля Найсвяцейшай Крыві Езуса, часцінка мошчаў св.Мікалая і г.д.), якія былі дастаўлены ў наш касцёл з розных краін Еўропы ў траўні 2023 года,

-       укленчыць перад  унікальным абразом “Маці Божая Апякунка лясоў”, які быў асвечаны Апостальскім нунцыям Антэ Ёзічам 22 траўня 2021 г.

Фотаздымкі і кароткае апісанне абразоў і рэліквій можна знайсці на нашым сайце ў раздзеле Віртуальны музей. Але ўсе яны варты таго, каб пабачыць іх на ўласныя вочы.

“Я - дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне.” (пар. Ян 14,6) кажа нам Езус Хрыстус. Спадзяемся, што наш касцёл і інтэрнэт-старонка парафіі будуць служыць на хвалу Пану і на карысць кожнаму чалавеку добрай волі!


Ксёндз-пробашч Павел Ярашэвіч

РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ
12:00 – на беларускай мове
18:00 - на беларускай мове
09:00 - на польскай мове
22-га чысла кожнага месяца ў нашым касцёле адбываецца адмысловае малітоўнае Набажэнства ў гонар Маці Божай Апякункі лясоў

Даслаць інтэнцыю можна праз адмысловую кнопку ў шапцы сайта
НАВІНЫ
    Кантакты
    +375295235153
    кс.Павел Ярашэвіч

    E-mail: kopr1508@gmail.com
    225133, Беларусь, Брэсцкая вобл.
    г.Пружаны, вул.Савецкая,39


    Made on
    Tilda