На абразе бачым святога Алаізія Ганзагу, які прытуляе да сэрца Распяцце. Побач на стале ляжаць лілеі (сімвал чысціні) і стаіць чэрап (Калі прыйшлі на месца, называнае Галгота, што азначае «Месца Чэрапа» (пар. Мц 27, 33)).

Беатыфікацыя – 1605 год
Кананізацыя – 1726 год Папой Бенедиктом XIII.
Успамін 21 чэрвеня.

Святы Алаізій Ганзага нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці.
У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.

Made on
Tilda