Больш за год каштоўны абраз падарожнічаў па храмах Беларусі. Яе шлях пралягаў ад Ліды да Бабруйска, ад Віцебска да Маларыты.
Святую заступніцу сустрэлі ля галоўнай славутасці горада - ў шляхецкага "Палацыка". Вакол абразу сабраліся не толькі жыхары г.Пружан, але і каталіцкія святары з усіх дыяцэзій краіны.

Аўтарам абраза святой Барбары, як і Апякункі лясоў, з’яўляецца заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Кузьміч, які, між іншым, зрабіў сучасную рэпліку каштоўнай рэліквіі, страчанай у гады Другой сусветнай вайны, — крыжа Еўфрасінні Полацкай.


Абраз “Святая Барбара” быў асвечаны 19 красавіка 2020 г., у свята Божай Міласэрнасці, Віцебскім біскупам Алегам Буткевічам.

Святая Барбара жыла напрыканцы трэцяга – на пачатку чацвёртага стагоддзя ад нараджэння Хрыста дзесьці на Блізкім Усходзе: дакладнае месца невядомае.
Патаемна прыняўшы хрысціянства, усім сваім сэрцам маладая дзяўчына старалася вызнаваць і праслаўляць Трыадзінага Бога, як навучаў Хрыстус.

Згодна паданняў, Барбара паходзіла з багатай сям'і. Бацька быў перакананы язычнік і забараняўзносіны дачкі з хрысціянамі. Ён доўга трымаў Барбару пад замком, а затым вырашыў аддаць дачку замуж па ўласным меркаванні, але дзяўчына ў таямніцы прыняла вучэнні Хрыста і адмовілася адракацца ад Бога. Барбара прыняла пакутніцкую смерць, а гісторыя яе любові да Пана да гэтага часу жыве і служыць як доказ моцнай і непахіснай веры ў Бога.

25.05.2021

Made on
Tilda