Касцёл часткова быў пашкоджаны падчас Першай сусветнай вайны (напр. зніклі металёвыя пралёты агароджы, пасля вайны іх замянілі простыя сетчатыя) і ў 1919 г. рамантаваны. У 1923 г., тагачасны пробашч і пружанскі дэкан, кс. Антоні Бешта-Бароўскі разам з парафіянамі з’ініцыятавалі вяртанне каталікам будынка былога касцёла, які працягваў дзейнасць як царква, спасылаючыся на існаванне ў Пружанах сабора-царквы св. Аляксандра Неўскага і неабходнасць асобнага касцёла для новазаснаванай вайсковай парафіі. Аднак уладамі акцэптаванне такіх рашэнняў прынята не было.
У 1929-30 гг. намаганнямі пробашча кс. Б.Кеўбасы і на ахвяраванні пружанскіх шляхціцаў Дзяконскага і Марачэўскага касцёл быў грунтоўна адрамантаваны – замянілі дах і вокны, правялі электраасвятленне. Быў рэканструяваны і будынак плябаніі, пры якой з'явілася дадатковае памяшканне для парафіянаў. У 1926-28 гг. вікарыем парафіі быў вядомы кс. Фабіян Пачобут-Адлянціцкі.
Чытаць далей