САКРАМЭНТЫ
КАНФІРМАЦЫЯ
Другім сакрамэнтам на шляху хрысціянскай ініцыяцыі (пасля хросту) з’яўляецца сакрамэнт канфірмацыі.
У першыя стагоддзі хрысціянства канфірмацыя, як пра­віла, удзялялася разам з сакрамэнтам хросту, і гэтыя сакрамэнты цэлебраваў біскуп. Але пазней, калі вельмі хутка пачала павялічвацца колькасць хрысціянаў, парафій і дыяцэзій, прысутнасць біскупа на ўсіх цэлебрацыях хросту зрабілася амаль немагчымаю. У каталіцкай традыцыі ўстанаў­ліваецца раздзяленне цэле­брацыі Сакра­мэнтаў хросту і канфірмацыі такім чынам, што Сакрамэнт хросту можа ўдзяліць кожны святар, а цэлебрацыю Сакрамэнту канфірмацыі — толькі біскуп.
Сакрамэнт канфірмацыі ў Заходнім Касцёле ўдзяляецца праз намашчэнне хрызмам (алей, асвечаны падчас Імшы Хрызмы ў Вялікі Чацвер) на ілбе, што ажыццяўляецца праз накладанне рукі і праз словы «Прымі знак дару Духа Святога».
Плёнам канфірмацыі з’яў­ляецца асаблівае ўдзяленне Духа Святога, такое, як у дзень Пяцідзясятніцы. Яно пакідае ў душы незнішчальны адбітак (пячаць) і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання хрысціянскай веры.
Як і сакрамэнт хросту, сакрамэнт канфірмацыі прымаецца толькі адзін раз у жыцці, і менавіта тады вернік можа таксама выбраць сабе імя — пажадана, каб гэта было імя святога, найбольш блізкага сваім жыццём кандыдату на канфірмацыю.


Практычныя пытанні


Сакрамэнт канфірмацыі
Made on
Tilda