САКРАМЭНТЫ
СВЯТАРСТВА (ПАСВЯЧЭННЕ)
Гэта сакрамэнт, дзякуючы якому місія, якую даручыў Хрыстус сваім Апосталам, працягвае здзяйсняцца ў Касцёле аж да сканчэння веку.
Пасвячэнне азначае касцёльны стан, да якога ўваходзяць праз спецыяльную кансэкрацыю (ordinatio — пасвячэнне), якая праз асаблівы дар Духа Святога дазваляе здзяйсняць «святую ўладу» (sacra potestas) ад імя і моцаю Хрыста дзеля служэння Божаму народу.
Сакрамэнт пасвячэння мае тры ступені, якія з’яўляюцца неад’емнымі ў арганічнай структуры Касцёла: біскупства, прэзбітэрат, дыяканат.
Гэты сакрамэнт дае асаблівыя ласкі Духа Святога, які прыпадабняе асвячанага да Хрыста ў Яго патройнай функцыі: Святара, Прарока і Караля адпаведна ступеням сакрамэнту. Пасвячэнне пакідае незнішчальны духоўны характар (пячаць), таму не можа паўтарацца і не можа ўдзяляцца на абмежаваны час.
Пасвячаныя святары, здзяйсняючы святое служэнне, навучаюць і дзейнічаюць не ўласнай уладай і не па загадзе ці даручэнні супольнасці, але ў асобе Хрыста - Галавы і ад імя Касцёла. Таму службовае святарства істотна адрозніваецца, і не толькі ўзроўнем, ад агульнага святарства вернікаў, дзеля служэння якому яго ўстанавіў Хрыстус.

Сакрамэнт пасвячэння
Made on
Tilda