Сакрамэнт прымаецца на ўсё жыццё. Сужэнства не можа быць разарвана аніякай чалавечай уладай і па ніякай прычыне, апрача смерці. Гэта значыць, што шлюб нельга адмяніць: у Касцёле не існуе разводаў.
- Да каго звяртацца, каб атрымаць Сакрамэнт сужэнства ў Касцёле?
Калі вы вырашылі ўзяць шлюб, звярніцеся да ксяндза-пробашча не пазней, чым за тры месяцы да планаванай даты. Атрымаць шлюб могуць як і маладыя нарачоныя (тыя, хто только стварае сям’ю), так і тыя пары, што доўгі час жывуць у грамадзянскім саюзе (маецца на ўвазе аформленным у ЗАГСе) і не адважваліся прыйсці да алтара Пана раней.
- Што патрэбна для атрымання Сакрамэнту сужэнства?
Для атрымання Сакрамэнту сужэнства ў Касцёле патрэбна:
· прайсці спецыяльную перадшлюбную падрыхтоўку (дакладную інфармацыю атрымаеце ад святара);
· прынесці пэўныя дакументы (спіс ніжэй).
- Хто можа быць сведкам сакрамэнту сужэнства?
Сведкам можа быць любая асоба, старэйшая за 18 гадоў. Іншых патрабаванняў няма.
- Ці праваслаўныя аўтаматычна пераходзяць у каталіцтва пасля Сакрамэнту сужэнства ў Касцёле?
Не. Каб стаць католікам, трэба мець жаданне і даць згоду на пераход. Перад гэтым патрэбна прайсці адпаведную падрыхтоўку (катэхезу). Абрад пераходу адбываеца асобна ад шлюбу. У прысутнасці святара асоба, якая пажадала перайсці ў каталіцтва, чытае вызнанне веры, пасля чаго ставіць подпіс і атрымлівае бласлаўленне на новы шлях жыцця.
- Ці можа святар адмовіць ва ўдзяленні сакрамэнту сужэнства? Калі так, то па якіх прычынах?
Так, можа. Перашкодамі для прыняцця Сакрамэнта сужэнства ў каталіцкім Касцёле з’яўляюцца некаторыя спецыфічныя характарыстыкі асобы, якая хоча шлюбавацца, а таксама пэўныя абставіны, якія не дазваляюць заключыць сужэнскі саюз. Напрыклад, шлюб немагчымы паміж сваякамі, а таксама людзьмі, якія ўжо шлюбаваліся і іх шлюб да гэтага часу дзейсны. Таксама атрымаць Сакрамэнт сужэнства немагчыма пад прымусам, у выпадку, калі асобу сілай змушаюць або ўтрымліваюць у няволі.
Жаніх і нявеста павінны:
o Звярнуцца да святара за тры месяцы да шлюбу
o Удакладніць дату і час шлюбу
Прадставіць наступныя дакументы:
o пасведчанне аб хросту
o апошняе сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы ці пасведчанне аб прахаджэнні дашлюбных катэхезаў
o пасведчанне аб грамадзянскім шлюбе
o скласці прадшлюбны пратакол (робіцца гэта разам са святаром)