Як бы балюча ні было, але заўсёды прыходзіць час развітвацца з роднымі і любімымі. Гэтую праўду хрысціяне ўспрымаюць лягчэй за іншых, бо ведаюць, што яшчэ абавязкова сустрэнуцца ў Небе. Але, на жаль, і ў хрысціянскім асяроддзі часта даводзіцца сустракацца з забабонамі падчас пахавання. Што рабіць, каб пахаванне не стала язычніцкім?
Пры арганізацыі пахавання неабходна найперш наведаць святара (пробашча) сваёй парафіі, каб дамовіцца па ўсіх пытаннях, звязаных з пахаваннем (устанавіць дзень, гадзіну). Пры сабе неабходна мець пасведчанне аб смерці. У выпадках, калі памерлы жыў у адной мясцовасці, а пахаваны будзе ў іншай, святар можа папрасіць прадаставіць даведку аб прынятых перад смерцю сакрамэнтах (выдае святар той парафіі, якую ў апошнія часы наведваў памерлы).
Першае, пра што павінен памятаць католік, у якога памірае блізкі ці родны, — гэта малітва, а не роспач. Душа памерлага чакае малітвы, таму трэба даручыць памерлага Божай Міласэрнасці, каб Пан прабачыў усе грахі і адарыў жыццём вечным. Вельмі старым звычаем застаецца трыванне пры труне памерлага (малітва, спеў жалобных песень) — аб гэтым таксама варта памятаць пры арганізацыі пахавання. У дзень самога пахавання ці ў дзень ахвяравання Імшы за памерлага важна, каб усе блізкія прынялі Камунію ў інтэнцыі памерлага.
Пытанні
Сям'я памерлага павінны падаць дакументы:
o пасведчанне аб смерці памерлага
o вядамосці пра апошнія прынятыя сакрамэнты