“Маці Божая Чэнстахоўская”
Чэнстахоўскі абраз выкананы на драўлянай панэлі і адносіцца да тыпу Адзігітрыя. Юнак-Хрыстос сядзіць на руках Божай Маці, якая правай рукой паказвае на Яго, сваёй правай рукой Ён благаслаўляе, а ў левай – трымае кнігу. Адметная рыса абраза - некалькі разрэзаў на твары Маці Божай, атрыманых, паводле легенды, ад удару мячоў