РЭЛІКВІІ
Адной з адметнасцяў каталіцкай духоўнасці з’яўляецца ўшанаванне рэліквій. Звычайна яны маюць выгляд часцінкі рэчаў або цела святога, змешчаных у адмыслова аздобленым саркафагу, — рэліквіярыі.
Рэліквіі звычайна маюць выгляд часцінкі рэчаў або цела святога, змешчаных у адмыслова аздобленым саркафагу, — рэліквіярыі. Ён можа быць зусім мініяцюрны, а можа мець і вялікія памеры. Людзьмі, якія мала азнаёмленыя з каталіцкай духоўнасцю, дэманстрацыя рэліквій святых успрымаецца неадназначна. Адны ўспрымаюць іх як «музейны экспанат», іншыя негатыўна рэагуюць на ўшанаванне ці дэманстарацыю рэліквій, падазраючы католікаў у рэлігійным фетышызме, нездаровым пакланенні астанкам памерлых. Крытыкі Касцёла
часта бяруць на ўзбраенне падобныя «аргументы», прыпісваючы католікам погляды і веру, якія не маюць нічога агульнага з каталіцызмам. Узнікае заканамернае пытанне: што такое культ рэліквій у Касцёле? Адкуль ён узяўся і што на самай справе азначае?

Рэліквіі (лац. reliquiae — астанкі, парэшткі, мошчы) — гэта фізічныя часткі святых, якія захаваліся пасля іх смерці. Найчасцей — гэта косці, а таксама асабістыя рэчы святых. Як прыклад можна ўзгадаць захаваныя ў Беларусі рэліквіі св. А. Баболі, прадстаўленыя часцінкамі яго косці, а таксама вопраткі. У некаторых касцёлах нашай краіны захоўваюцца рэліквіі з часцінкай крыві або вопраткі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, св. Антонія Падуанскага і іншых святых. Існуюць рэліквіі, якія складаюцца з саркафагу з целам святой асобы. Такія рэліквіі захоўваюцца, напрыклад, у Навагрудку, дзе ў крыпце фарнага кас-цёла знаходзіцца саркафаг благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Ордэну назарэтанак.

Чытаць далей

У нашым касцёле захоўваецца больш за 30 хрысціянскіх рэліквій, сярод якіх ёсць і тыя, што адносяцца да Першага класа рэліквій (згодна з прынятай класіфікацыяй)
Made on
Tilda