На абразе мы бачым Панну Марыю, якая трымае на руках Дзіцятка Езуса. Таксама на ім выявы Бога Айца і Святога Духа, анёлаў, святых і тых, хто моліцца. Панна Марыя і Дзіцятка Езус з каронамі на галовах. Правая рука Езуса ў благаслаўляючым жэсце, левая - працягнута да тых, хто моліцца.
Назва абраза (тыпу іканапісу) гаворыць сама за сябе – Божая Маці з'яўляецца радасцю і суцяшальніцай для ўсіх тужлівых і балесных.
Абразы з выявай Божай Маці «Усіх балесных Радасць» з'явіліся на Русі ў XVII стагоддзі. І такі стыль выявы Панны Марыі прыйшоў з Заходняй Еўропы. Можна лічыць, што правобразам з'яўляецца каталіцкі тып іканаграфіі Madonna della Misericordia (Божая Маці Міласэрнасці). Яны характарызуюцца павышанай увагай да фонавых малюнкаў, іх залішняй дэталізацыяй.
Усе абразы Божай Маці «Усіх балесных Радасць» аб'яднаны адной прыкметай: раставой фігурай Багародзіцы і асяроддзем у выглядзе святых, анёлаў і тых, хто моліцца. Аднак адзінага прынцыпу напісання не існуе: кожны абраз выглядае па-асабліваму. Цэнтральныя фігуры акружаны другараднымі вобразамі.