На абразе бачым Бога Айца, Які ў правай руцэ трымае скіпетр, а левую ўзняў для благаслаўлення. Таксама бачым, што ад Яго злятае голуб (гэта птушка ў хрысціянстве часта з’яўляецца сімвалам Духа Святога). На заднім фоне за Богам Айцом бачым трохвугольнік, які можа сімвалізаваць Найсвяцейшую Тройцу.
«Бог — Быццё бясконца дасканалае, якім ёсць Найсвяцейшая Тройца» (св. Турыбій Мангравэха).
Бог — гэта сама праўда, таму Ён не памыляецца і не ўводзіць у зман. Ён «ёсць святло, і няма ў Ім цемры» (1 Ян 1, 5). (ККК 214)
Чытаць далей