На абразе выява Езуса Хрыста ў поўны рост, апранутага ў дліную белую туніку. Благаслаўляючы, Езус сваёй левай рукою указвае на Сваё прасякнутае Сэрца, з якога выходзяць два промні. Адзін з іх чырвонага колеру – сімвал Ягонай Крыві. Другі прамень – белага колеру – сімвал вады
Свята Божай Міласэрнасці – рухомая дата (у першую нядзелю пасля Пасхі). Падрабязней у раздзеле "Літургія"
«Езу, давяраю Табе» - назва абраза, які мае таксама назвы «Вобраз Езуса Міласэрнага», «Вобраз Божай Міласэрнасці».
Паводле «Дзённіка» святой Фаустыны Кавальскай, у якім апісаны яе духоўны вопыт, 22 лютага 1931 года, калі яна знаходзілася ў капліцы манастыра ў г.Плоцк, ёй з'явіўся Езус Хрыстос і аб'явіў, што яна павінна намаляваць Яго абраз. Першы абраз быў напісаны ў 1934 годзе Яўгеніюшам Казіміраўскім, дзякуючы дапамозе каталіцкага святара Міхала Сапоцькі па просьбе і эскізе Фаустыны Кавальскай. У 1935 годзе гэты абраз упершыню быў паказаны вернікам падчас першага тыдня Пасхі ў Вільні ў Вострай браме.
З 1937 года ў Рымска-каталіцкай царкве адначасова з публічным ушанаваннем абраза пачалося распаўсюджванне культа Божай Міласэрнасці.
6 сакавіка 1959 года Святы Прастол сваім дэкрэтам прыпыніў распаўсюджванне сярод вернікаў дадзенага культу.
У 1965 годзе будучы Рымскі Папа кардынал Караль Вайтыла распачаў працэс беатыфікацыі Фаустыны Кавальскай, у сувязі з чым 15 красавіка 1971 года Апостальская Сталіца адмяніла дэкрэт ад 1959 года, які забараняў распаўсюджванне культу Божай Міласэрнасці, і шанаванне абраза «Езу, давяраю Табе» пачало распаўсюджвацца сярод католікаў усяго свету.
У цяперашні час сярод вядомых копій абраза найбольшую папулярнасць атрымаў абраз, напісаны ў 1944 годзе Адольфам Гылем для кракаўскага Санктуарыя Божай Міласэрнасці. Гэты абраз знаходзіцца ў капліцы святога Юзафа, які размяшчаецца на тэрыторыі санктурыя Божай Міласэрнасці.
У 2005 годзе арыгінал абраза быў перанесены з віленскага касцёла Святога Духа ў касцёл Святой Тройцы, якізмяніў назву на "Санктуарый Божай Міласэрнасці". Пасля перанясення на новае месца да абраза ў ніжняй частцы была дададзеная металічная таблічка з надпісам на польскай мове "Jezu ufam Tobie" ("Езу, давяраю Табе").