Гісторыя абраза (арыгінальнага) “Маці Божая Нястомнай Дапамогі”
Сярэднявечная легенда апавядае пра нейкага купца, які скраў цудоўны абраз у адной з цэркваў вострава Крыт. Купец схаваў ікону сярод сваіх рэчаў і сеў на карабель, які плыў на Захад. Божы Провід і апека Найсвяцейшай Марыі захавалі судна ў раптоўным шторме, і яно шчасліва дабралася ў порт прызначэння. Праз год купец разам з выкрадзенай іконай апынуўся ў Рыме.
Цяжка захварэўшы, ён быў вымушаны шукаць прытулку ў доме свайго сябра, а ў гадзіну смерці адкрыў яму таямніцу свайго абраза і папрасіў, каб той змясціў яго ў якой-небудзь царкве. Сябар купца абяцаў выканаць гэтае пажаданне, але з-за таго, што яго жонка не хацела расставацца з такім цудоўным абразом, ён памёр, так і не выканаўшы абяцанне. Аднак Маці Божая з’явілася яго дачцэ, шасцігадовай дзяўчынцы, і пажадала, каб ікону Маці Божай Нястомнай Дапамогі змясцілі ў прысвечанай св. апосталу Мацвею царкве, якая стаяла паміж базылікамі Санта-Марыя-Маджорэ і св. Яна на Латэранскім узгорку.
Чытаць далей