Постаць Маці Божай цалкам захінута бліскучай залатой сукенкай. Бачнымі ёсць толькі выразны твар і складзеныя накрыж рукі. Шыя закручана шалем, а на галаве белая хустка. Усю постаць Марыі ўкрывае плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы. На галаве ў Панны Марыі дзве кароны, накладзеныя адна на другую: адна барокавая, другая ў стылі ракако.

Свята абраза – 16 лістапада

Хто намаляваў абраз, невядома. Некаторыя прыпісваюць аўтарства кракаўскаму мастаку Лукашу, які намаляваў падобны абраз у 1624 годзе для касьцёла Божага Цела ў Кракаве. Паводле адной з вэрсіяў абраз адлюстроўвае знакамітую прыгажуню XVI стагоддзя Барбару Радзівіл. Гісторык Тэадор Нарбут ва ўласьцівай яму манеры, са спасылкай на невядомы нікому рукапіс, выдзвінуў у 1839 годзе гіпотэзу, што абраз прывёз вялікі князь Альгерд з Крыму.
Урачысты акт каранацыі паводле дэкрэту Папы Рымскага Пія XI, які ў 1920 годзе ў якасьці Апостальскага нунцыя служыў святую Імшу ў капліцы Вострай брамы, адбыўся 2 ліпеня 1927 году перад катэдральным саборам у Вільні ў прысутнасці іерархаў Каталіцкага Касцёла  і дзяржаўных кіраўнікоў Польшы, у склад якой у той час уваходзіў Віленскі край. У 1928 годзе Абраз Маці Божай Вастрабрамскай змешчаны ў адмысловым кантэйнэры, які ахоўвае яго ад пажараў і злодзеяў.
Made on
Tilda