Малітва Езуса на Аліўнай гары
Выйшаўшы, Ён пайшоў, як звычайна, на Аліўную гару. За Ім пайшлі таксама вучні. Калі прыйшоў на месца, сказаў ім: «Маліцеся, каб не паддацца спакусе». А сам адышоў ад іх, як кінуць камень, укленчыў і маліўся, кажучы: «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца». З’явіўся Яму анёл з неба, суцяшаючы Яго. І, моцна пакутуючы, Ён маліўся яшчэ больш. А пот Ягоны быў, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю. Калі ўстаў пасля малітвы і прыйшоў да вучняў, убачыў, што яны заснулі, змучаныя тугою. І сказаў ім: «Чаму вы спіце? Устаньце і маліцеся, каб не паддацца спакусе». (Лк 22, 39-46)
Made on
Tilda