На абразе выява евангельскай сцэны Нараджэння Хрыста ў Ерузалеме. Мы бачым Дзіцятка Езуса, спавітага і пакладзенага ў яслі, Найсвяцейшую Панну Марыю, Святога Юзафа, пастухоў, якія аддаюць пашану Нованароджанаму, і жывёлу.

Нараджэнне Езуса
У тыя дні выйшаў загад ад цэзара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэта быў першы перапіс падчас панавання Квірынія ў Сірыі. Усе пайшлі запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. А калі яны былі там, надышоў Ёй час нарадзіць. І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе.
У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак. З’явіўся ім анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх. Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях».
Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала:
«Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі спакой людзям добрай волі».
Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у
Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан». Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.
І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім.
Кaлі мiнулa вoсем дзён, кaб aбрэзaць Дзiця, дaлі Яму iмя Езус, якoе былo нaзвaнa aнёлaм перад Яго зaчaццем ва ўлонні. (Лк 2, 1-21)
Made on
Tilda