Нарадзілася – 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя)
Памерла – 30 верасня 1897 г.

Беатыфікацыя – 1923 г. Папам Піям ХІ
Кананізацыя – 17 мая 1925 г. Папам Піям ХІ
Успамін – 1 кастрычніка  

Тэрэза Мартэн нарадзілася ва Францыі. У пятнаццацігадовым узросце здзейснілася яе самае вялікае жаданне: нягледзячы на вельмі малады ўзрост, ёй было дазволена ўступіць у кармэліцкі кляштар у Лізьё. Сёстры з супольнасці часта яе не разумелі і ставіліся да яе скептычна. Духоўныя пакуты Тэрэзы абцяжарваліся пакутамі фізічнымі, якія яна цярпела з-за цяжкай формы сухотаў, на якія захварэла ў кляштары. Гэтыя цярпенні Тэрэза жадала ахвяраваць за грэшнікаў.
Маладая кармэлітка зносіла выпрабаванні з годнай здзіўлення мужнасцю: з яе твару ніколі не знікала ўсмешка, а сама яна заўсёды была гатовая служыць бліжнім. Свой духоўны вопыт Тэрэза апісвае ў кніжцы «Гісторыя адной душы». Святасць яна разумее як бязмежны давер да Бога і стаўленне дзіцяці ў адносінах да Яго міласэрнай любові. Свой «малы шлях» да святасці Тэрэза ад Дзіцятка Езус прайшла праз поўнае прысвячэнне сябе Богу і ахвяры за збаўленне свету.
Яна адышла ў вечнасць 30 верасня 1897 г. ва ўзросце 24 гадоў.

У 1929 г., улічваючы ўсё большыя маштабы паломніцтве на магілу святой, у Лізьё была пабудавана цудоўная базіліка, асвечаная ў яе імя.
Папа Пій XII абвясціў св. Тэрэзу Дзіцятка Езуса нябеснай заступніцай Францыі, нараўне са св. Жаннай д’Арк.

У 1997 г. падчас Сусветнага дня моладзі ў Парыжы Папа Ян Павел ІІ абвясціў святую Тэрэзу, якую часам называюць «Малой», доктарам Касцёла. У гісторыі Касцёла яна стала трэцяй святой жанчынай, якая атрымала гэты тытул.
Made on
Tilda