На абразе выява Дзіцяткі Езуса Хрыста, побач Якога стаяць Панна Марыя, апранутая ў блакітны плашч, і святы Юзаф, які трымае ў левай руцэ расквітнеўшы посах. Божая Маці і святы Юзаф з пяшчотай спазіраюць на Маленькага Езуса.
Свята Святой Сямья – рухомая дата (першая нядзеля пасля свята Божага Нараджэння)
Выявы Святой Сям'і таксама могуць уключаць сваячку Марыі - святую Альжбэту і яе сына маленькага Яна Хрысціцеля (траюраднага брата Езуса), рэдка - мужа Альжбэты - святара Захарыю, а таксама Ганну - маці Панны Марыі ("пашыраны" варыянт Святой Сям'і).