Лічаць, што Тамаш паходзіў з галілейскага горада Пеніяды. Абапіраючыся на расказ пра аб’яўленне Езуса Хрыста апосталам на моры Галілейскім (Ян 21,2), можна дапусціць, што ап.Тамаш перад усім быў рыбаком.
Дзень памяці – 3 ліпеня
Як і іншыя апосталы, Тамаш некалькі разоў згадваецца ў Новым Запавеце. Але самы вядомы ўрывак - гэта сюжэт, які апісвае вызнанне апостала. Выраз «Тамаш няверуючы» (або «Тамаш няверны») стаў намінальным і абазначае недаверлівага слухача.
“Тамаш, адзін з Дванаццаці, якога звалі Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: «Мы бачылі Пана!» Але ён сказаў ім: «Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу.” (Ян 20, 24-25)
Тамашу належаць словы “Пан мой і Бог мой!” (Ян 20,28)
З імем апостала Тамаша традыцыйна звязваюць пропаведзь хрысціянства ў Індыі. Нашчадкі старажытных хрысціян Індыі называюць сябе хрысціянамі апостала Тамаша і лічаць яго заснавальнікам сваёй царквы.
Аб пакутніцкай смерці (Тамаша пакараў смерцю правіцель індыйскага горада Меліяпара Маздай (Місдай)) апостала Тамаша ў Індыі паведамляюць, што ён прыняў яе альбо ў 68 годзе, альбо ў 72 годзе.
Мошчы апостала знаходзіліся ў Індыі да IV стагоддзя, аб наведванні яго грабніцы ў XIII-XIV стагоддзях пісалі Марка Пола і іншыя вандроўцы. Пазней яны патрапілі ў Эдэсу, затым на грэцкую выспу Хіёса, а пазней у Артану (Італія), дзе астанкі і знаходзяцца з 6 верасня 1258 года па цяперашні час у базіліцы Святога Тамаша.
Акрамя італьянскай Артоны, у якой знаходзіцца большая частка мошчаў святога, часткі таксама ёсць у Індыі (сабор Святога Тамаша ў Чэнаі), Грузіі (Сіёнскі сабор у Тбілісі), Грэцыі (манастыр апостала Яна Багаслова на востраве Патмас), Венгрыі і на Афоне.