Апостал Павел - габрэй (юдэй) міжземнаморскай дыяспары. Габрэйскае імя Паўла - Шаўл, элінізаваная форма - Саўл. Павел паходзіў з калена Веньямінавага, і, верагодна, быў названы ў гонар біблейскага цара Саўла, які належаў да таго ж калена.

Нарадзіўся прыкладна ў 10 годзе ў г. Тарс, Кілікія (суч. Турцыя).
Памёр пакутніцкай смерцю (адсеклі галаву) у 64/67 гадах.

Апостал Павел - "апостал язычнікаў", не ўваходзіць ні ў лік Дванаццаці апосталаў, ні ў лік сямідзесяці апосталаў. Разам з апосталам Пятром называецца «першавярхоўным» апосталам. Асноўнымі крыніцамі інфармацыі аб жыцці апостала Паўла з'яўляюцца новазапаветная кніга Дзеі апосталаў і, збольшага, Пасланні самога апостала Паўла.

Чатырнаццаць Пасланняў Паўла абшчынам і асобным людзям складаюць значную частку Новага Запавету і з'яўляюцца аднымі з галоўных тэкстаў хрысціянскага багаслоўя.

Успамін - 29 чэрвеня.

Чытаць далей
Made on
Tilda