Благаслаўлёны Антоній Бешта-Бароўскі (пол. Antoni Beszta-Borowski) – генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.
1919 – 1923гг. – нёс служэнне ў Пружанскім касцёле
Уваходзіць у лік 108 благаслаўлёных польскіх мучанікаў
Нарадзіўся - 9 верасня 1880 г. у в. Бароўскія Волькі (Польша)
Памёр пакутніцкай смерцю (расстраляны) – 15 ліпеня 1943 г. у Бельск-Падляскі (Польша)
Батыфікацыя - 13 чэрвеня 1999 г. Папам Янам Паўлам ІІ

Успамін – 12 чэрвеня

Антоній Бешта-Бароўскі вучыўся ў Вільні (Вільнюс) у семінарыі, пасля заканчэння якой у 1904 г. быў пасвечаны ў сан святара. Пастырскую дзейнасць распачаў у Вільні ў касцёле св. Рафала. З 1920 года служыў святаром у Бельску Падляскам, выконваючы абавязкі пробашча і з 1927 года - абавязкі дэкана. З пачатку Другой сусветнай вайны біскуп Казімеж Букраба прызначыў яго генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. 15 ліпеня 1943 года быў арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і ў той жа дзень расстраляны ў лесе недалёка ад горада Бельска Падляскага.
13 чэрвеня 1999 года быў беатыфікаваны рымскім Папам Янам Паўлам ІІ разам з іншымі польскімі пакутнікамі Другой сусветнай вайны. У вёсцы Бароўскія Волькі, дзе нарадзіўся блажэнны Антоній Бешта-Бароўскі, знаходзіцца помнік, прысвечаны яго пакутніцтву.

108 благаслаўлёных польскіх мучанікаў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны ў перыяд 1939-45 гг. і якія былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ падчас яго наведвання Варшавы 13 чэрвеня 1999 г. Капліца благаслаўлёных 108 польскіх мучанікаў знаходзіцца ў горадзе Ліхень (Поьша).
Made on
Tilda