Праконсул г.Патры (Грэцыя) Эгеат загадаў укрыжаваць Апостала Андрэя. Крыж вырабілі з дрэва масліны. Апостала распялі на крыжы пад нахілам, таму той крыж выглядаў Х-падобным. Крыж апостала Андрэя атрымаў назву «андрэеўскага». Да XIII ст. Андрэеўскі крыж захоўваўся хрысціянскай грамадой у г. Патры ў якасці сведчання хрысціянскай веры і пакутніцкай смерці апостала. Пазней Андрэеўскі крыж перавезлі ў Францыю, дзе захоўвалі ў ківоце ў манастыры святога Віктара ў Марсэлі. 19 студзеня 1980 г. Андрэеўскі крыж вярнулі ў г. Патры(Грэцыя) і размясцілі яго ў Саборы святога Андрэя.

Дзень памяці св.Апостала Андрэя – 30 лістапада

Чытаць далей
Made on
Tilda