Гэта тое адзенне (тога), якое садралі з Яго жаўнеры перад Укрыжаваннем. Рэлікварый на пярэдней частцы закрыты антыкварным шклом, на адвароце – кардынальская пячатка ў сургучным лаку і з чырвонымі шаўковымі ніцямі
Літургічнае ўшанаванне Найсвяцейшай Крыві Езуса Хрыста адбываецца ў Каталіцкім Касцёле падчас Урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (рухомае свята). Даведацца пра яго можна ў раздзеле "Літургія".
Езус Хрыстус апранаўся гэтак жа, як і тысячы іншых насельнікаў Ізраіля. Напэўна, таму ў Евангеллі няма апісанняў Яго паўсядзённага адзення. Але ёсць тры месцы, дзе вопратцы Збавіцеля ўсё ж нададзена ўвага. Усе яны – пра той страшны дзень, калі Езуса схапілі і па ілжывым абвінавачанні вырашылі аддаць на пакутлівую смерць на крыжы. У двух выпадках аповед ідзе пра тое, як Езуса апранулі ў чужое адзенне, у трэцім - як адабралі і дзялілі Яго ўласнае.
Даведацца больш
“Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па частцы; узялі і туніку. Туніка была не шытая, уся ад верху тканая. Таму сказалі адзін аднаму: “Не будзем разрываць яе, але кінем лёсы, каму дастанецца”. Так збылося сказанае ў Пісанні:
“Падзялілі між сабою маю вопратку
і аб адзежыне маёй кінулі лёсы”.
Жаўнеры так і зрабілі.” (Ян 19, 23-24)