У межах святкавання Юбілейнага года хрысціянства, згодна з Дэкрэтам Антоні Дзям'янка Біскупа Пінскага, касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі нададзены тытул Юбілейнай святыні з усімі адпаведнымі благаслаўленнямі. 29 снежня 2024 г. падчас святой Імшы ксяндзом-пробашчам Паўлам Ярашэвічам быў зачытаны вышэйузгаданы дакумент.