5 сакавіка Папяльцовай серадой распачаўся перыяд Вялікага посту - асаблівага часу заглыблення ў малітву і перажывання Мукаў Пана Езуса Хрыста. Падчас Вялікага посту ў касцёлах адбываюцца адмысловя набажэнсты і малітоўныя практыкі, удзел у якіх не абавязковы, але вельмі пажаданы. Бо ўсе яны скіраваны на больш глыбокае і свядомае перажыванне гэтага часу чакання Уваскрасення Езуса. Расклад на першы тыдзень Вялікага посту ў нашым касцёле: Святыя Імшы:
панядзелак, серада, пятніца - 18.00
аўторак, чацвер - 09.00
субота - 10.00
нядзеля - 12.00
Крыжовы шлях - пятніца, пачатак у 17.30 (перад святой Імшой) Песні Жальбы - нядзеля, пачатак у 11.30 (перад святой Імшой)