Навіны

33 рэліквіі дастаўлены сёння ў наш касцёл

Сярод іх прывезены мошчы святога Мікалая, святых апосталаў Паўла, Пятра, Тамаша, Юды Тадэвуша і іншых. Адны з самых адметных і важных для кожнага веруючага хрысціяніна – часцінка Святога Крыжа і кавалак тканіны ад акрываўленага адзення Езуса Хрыста.

Раней гэтыя рэліквіі знаходзіліся ў еўрапейскіх храмах, якія былі зачыненыя з прычыны незапатрабаванасці сярод вернікаў. З гэтай асаблівай нагоды адбылася інтранізацыя (асвячэнне) усіх унесеных у наш пружанскі касцёл рэліквій. Для нашых парафіянаў і не толькі гэта быў хвалюючы і радасны момант. Многія вернікі дзеля гэтага прыехалі з іншых гарадоў.

Пачынаючы ад сёння, кожны жадаючы мае магчымасць наведаць наш касцёл і ўшанаваць прывезеныя рэліквіі, якія будуць захоўвацца ў нашай святыні.

Наш касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адчынены штодня з 10.00 да 17.00, у нядзелю – да 15.00.
2023-05-21 16:13